You are viewing the community [info]by_brest

Запрашаем моладзь, якая мае iнтарэс да актыўнага ўдзелу ў грамадскiм жыццi, ў кастрычнiку - лiстападзе 2006 г. узяць удзел у паездках "Выходныя днi ў Польшчы".
Удзельнiкамi вiзiту могуць быць маладыя людзi ва ўзросце 18 - 28 гадоў, якiя раней не бывалi ў Польшчы цi бывалi там кароткi час.

Расклад паездкi: выезд групы з Менску - у чацвер увечары, вяртанне ў Менск - у панядзелак ранiцой. (Для берасцейцаў: 1.00 у пятнiцу-1.00 панядзелак).

У праграме: семiнарскiя заняткi; сустрэчы з польскiмi студэнтамi; вiзiты ў грамадскiя арганiзацыi; сустрэчы з беларускiмi студэнтамi, якiя навучаюцца ў Польшчы; дыскусii; прадугледжаны i вольны час.

Тэматыка (на выбар): дэмакратыя ў Польшчы; сродкi масавай iнфармацыi ў рынкавым грамадстве; грамадзянiн i дзяржава; актыўнасць грамадзян як рухавiк дзяржавы. Арганiзатары забяспечваюць выдаткi на паездку.

Кантакт для ахвотных з Берасцейскай вобласцi: Дзмiтрый Шыманскi, dzedzich@tut.by

Кантакт для ахвотных з Гомельскай вобласцi: Тэльман Масьлюкоў, asvieta2@tut.by
 
 
У нядзелю, 17 верасьня, берасьцейскія актывісты два разы на адным і тым жа месцы па прасьпекце Машэрава на пешаходным пераходзе каля аўтобуснага прыпынку "МОПРа" вывешвалі на слупе нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Першы раз сьцяг быу вывешаны ў 21.40 і правісеў паўгадзіны. Яго ўбачылі шмат берасьцейцаў: і тыя, што былі на аўтобусных прыпынках ў абодвух напрамках руху, і тыя, што пераходзілі вуліцу ў гэтым месцы, і тыя, што праязджалі па прасьпекце.

Многія людзі здіўляліся, а хто меў пры сабе тэлефон ці камэру - фатаграфавалі і здымалі на відеа. За гэтыя паўгазіны ў гэтым месцы праехала больш за 10 аўтамабіляў міліцыі, але толькі ў 22.10 пад`ехаў міліцэйскі "бобік" з супрацьлеглага напрамку руху, пераехаў сустрэчную паласу, адтуль выйшаў міліцыянт, залез на дах свайго аўто і зьняў сьцяг.

Але доўга чакаць не давялося, і ў 22.50 на тым жа месцы быў вывешаны другі бел-чырвона-белы сьцяг. На гэты сьцяг міліцыянты адрэагавалі хутчэй - праз 15 хвілін на месцы быў той жа "бобік", а ў раёне з`явілася шмат міліцыянтаў, якія аглядвалі прылеглую тэрыторыю на наяўнасьць "бандытаў".

http://charter97.org/bel/news/2006/09/20/brest
 
 
20 September 2006 @ 09:44 am
Ну вось і першы запіс ў суполцы!:)
Са здіўленнем даведаўся, што Брэст не прадстаўлены ў livejornal. Вось і вырашыў стварыць суполку запрашаю брастаўчанаў і нятолькі, усіх хто цікавіцца жыццём Брэста.

З павагай,
by_brest